АНАТОЛЬ СЫС (1959-2005)

***

 

Не выракалася жыта валошкаў,

не выракалася поле бяроз,

маці з абруса змятала крошкі,

помнячы мой небагаты хрост.

 

— Помні ж і ты смак вады святое, —

часта казала мне

і рукой

слёзы хавала — нібы былое —

слёзы свяцей ад вады святой.

 


Публікацыі:

“Агмень” (1988)

“Сыс” (2002)