АНАТОЛЬ СЫС (1959-2005)

***

 

У кніжцы маёй безыменнай,

над вершам маім безназоўным,

на белай як снег паперы

сузор'е ўзышло з трох зорак —

трынаццатым знакам сэрца.

 

Ды я з той пары самотны,

начамі сачу за небам —

у пыле нямых сузор'яў

там з лукам Стралец блукае.

 


Публікацыі:

“Сыс” (2002)