АНАТОЛЬ СЫС (1959-2005)

ПРАЕКТ

 

Прапаную ўсім неабыякавым далучыцца да стварэньня гэтага сайту.

Просьбы такія:

1) разьдзел "біяграфія": дасылайце ўспаміны пра Сыса, якія можна будзе ўкласьці храналягічна, год за годам, дзень за днём.

2) разьдзел "творы": пакуль што на сайце стаіць толькі тое, што ўвайшло ў зборнік "Сыс". Дасылайце ўсё, чаго там няма - з розных публікацыяў у пэрыёдыцы, з рукапісаў і г.д. Памажэце скласьці дакладныя бібліяграфічныя камэнтары да кожнага твору - дзе яшчэ друкаваліся. Калі хто ведае абставіны напісаньня таго або іншага вершу, калі існуюць розныя варыянты тэксту - таксама пішэце. Усё улічым.

3) разьдзел "фота": дасылайце фатаграфіі з датамі і камэнтарамі, у любой форме - арыгіналы на паперы (вярну абавязкова), або адсканаваныя і захаваныя як графічныя файлы. Дашлеце, калі ласка, камэнтары і ўдакладненьні да фатаграфіяў, якія ўжо выстаўленыя на сайце. Просьба да аўтараў фатаграфіяў не падыходзіць фармальна да аўтарскіх правоў - думаю, што ніхто гэтыя фоткі не скрадзе, каб пасьля на іх зарабіць.

4) разьдзел "аўдыё": дасылайце аўдыёматэрыялы з голасам Сыса з датамі і камэнтарамі.

5) разьдзел "друк": дасылайце матэрыялы з друку пра Сыса - рэцэнзіі, крытычныя артыкулы, успаміны, развагі, імпрэсіі і г.д.

Я гатовы ўсё дасланае апрацоўваць і выстаўляць на сайт.

Калі маеце якія іншыя ідэі, прапановы, заўвагі - пішэце.

Вэб-майстар